24 траўня 2024, Пятніца, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У піянерыі Пуціна знайшлі шматмільённы крадзеж

8
У піянерыі Пуціна знайшлі шматмільённы крадзеж

Расейскія чыноўнікі кралі ў дзяцей.

Супрацоўнікі Федэральнай службы бяспекі (ФСБ) РФ затрымалі былую кіраўніцу свярдлоўскага аддзялення "Руху першых" Наталлю Ермачэнку паводле падазрэння ў буйным махлярстве (частка 4 артыкула 159 КК), паведамілі крыніцы Ura.

Паводле версіі следства, Ермачэнка злоўжыла даверам мясцовага філіяла “Расейскага дзіцячага фонду” і сваіх калег з руху, прысвоіўшы 4,271 млн расейскіх рублёў. Сродкі былі выдадзеныя на патрыятычнае выхаванне ў рамках нацыянальнага праекта "Адукацыя", удакладніў субяседнік выдання.

Ермачэнка ўзначальвала свярдлоўскі "Рух першых" з 2 сакавіка 2023 года да 20 сакавіка 2024-га. Пасля гэтага яна кіравала адным з падраздзяленняў абласнога Палаца моладзі.

"Рух першых" — моладзевая арганізацыя, створаная з ініцыятывы прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ў ліпені 2022 года. Яе мэтамі дэклараваліся выхаванне патрыятызму і фармаванне светапогляду на аснове «традыцыйных расейскіх духоўных і маральных каштоўнасцяў”. Стаць удзельнікамі руху могуць грамадзяне ва ўзросце ад 6 да 25 гадоў, да лютага ў яго ўступіла 5 млн чалавек, у канцы месяца ён патрапіў пад санкцыі ЕЗ. Пуцін прапаноўваў перайменаваць арганізацыю ў "Піянерыю", піша The Moscow Times.

Па словах старшыні “Руху першых” Рыгора Гурава, гадавы бюджэт структуры складае 19 млрд рас. рублёў, з іх амаль 10 млрд рас. рублёў пойдуць у рэгіёны, дзе новая "Піянерыя" ўжо адкрыла больш за 20 тысяч аддзяленняў. Яшчэ 2 млрд рас. рублёў выдаткуюць на гранты, а 4 млрд - на забеспячэнне працы цэнтральнага апарату руху.

Агульны аб'ём фінансавання "Піянерыі" параўнальны з гадавымі даходамі бюджэтаў бедных рэгіёнаў - такіх, як Калмыкія (24 млрд рас. рублёў) або Еўрэйская аўтаномная вобласць (20,4 млрд рас. рублёў). Апроч гэтага, ён у разы перавышае выдаткі на шэраг ключавых дзяржаўных праграм і федэральных праектаў.

У 2023 годзе выдаткі федэральнага бюджэту на "выхаванне патрыятызму ў грамадзян" у рамках нацпраекта "Адукацыя" былі павялічаны ў 6 разоў - да 39,7 млрд рас. рублёў. У гэтым годзе на гэтыя мэты выдадзена больш за 45,8 млрд рас. рублёў. Выхаванне патрыятызму абыдзецца ў пяць разоў даражэй, чым праект “Поспех кожнага дзіцяці” (8,5 млрд рас. рублёў), і ў 15 разоў даражэй, чым праект “Сацыяльныя ліфты для кожнага” (3,7 млрд рас. рублёў).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках