Кангрэсмены ЗША заклікалі Трампа «адкрыць» Украіне Starlink
1- 22.10.2026, 20:31
- 1,554
Зварот падпісалі прадстаўнікі дзвюх партый.
23 кангрэсмены ЗША напісалі ліст прэзідэнту ЗША Дональду Трампу. Яны просяць яго паўплываць на Ілона Маска, каб даць Украіне поўны доступ да спадарожнікавых сістэм Starlink.
Пра гэта паведамляе The Hill са спасылкай на ліст кангрэсменаў.
Двухпартыйная група з 23 членаў Палаты прадстаўнікоў заклікае прэзідэнта Трампа звярнуцца да Ілона Маска. Ідзе пра прадастаўленне Украіне доступу да высокахуткаснай сувязі Starlink для ўдараў па расійскіх мэтах.
Сярод падпісантаў былі сямёра рэспубліканцаў Палаты прадстаўнікоў разам з 16 дэмакратамі, піша выданне.
«Мы звяртаемся да вас з заклікам папрасіць Ілона Маска дазволіць Украіне выкарыстоўваць спадарожнікавую інтэрнэт-сістэму Starlink для пошуку ракетных пускавых установак на тэрыторыі Расіі», — пішуць заканадаўцы.
Яны лічаць, што гэтае рашэнне таксама «выратуе жыцці і дасць Уладзіміру Путіну больш стымулаў для перамоваў».
Кангрэсмены падкрэслілі: калі Украіна не можа надзейна перахопліваць расійскія «стрэлы», яна павінна страляць у «лучніка». Менавіта такую магчымасць дае сістэма Starlink.
Хто падпісаў ліст
Сярод падпісантаў ад Рэспубліканскай партыі ёсць адданыя прыхільнікі Украіны:
Джо Уілсан (Паўднёвая Караліна),
Браян Фіцпатрык (Пенсільванія),
Дон Бэкан (Небраска),
Карлас Хіменес (Фларыда),
Джэф Герд (Каларада),
Эндзі Гарыс (Мэрыленд),
Макс Мілер (Агаё).
«Спадар Прэзідэнт, мы ўсе падзяляем мэту пакласці канец вайне ва Украіне і разбуральным стратам жыццяў, якія яна прынесла. На жаль, Пуцін пакуль не мае намеру спыняць крывапраліцце», — напісалі заканадаўцы.
Двухпартыйны ліст з’явіўся на фоне таго, што ўсё больш рэспубліканцаў выказваюць абурэнне збоямі ў працы Starlink — і яго вайсковай версіі Starshield — ва Украіне. Гэта перашкаджае выкананню місій СПА і наступальных задач.