22 кастрычнiка 2026, Чацвер, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вялікабрытаніі пенсіянер стаў мільянерам дзякуючы карткам з пакемонамі

У Вялікабрытаніі пенсіянер стаў мільянерам дзякуючы карткам з пакемонамі

Ён захоўваў карткі на гарышчы 15 гадоў і не здагадваўся пра іх кошт.

У Вялікабрытаніі калекцыю картак Pokémon прадалі на аўкцыёне за рэкордныя £1,56 млн. Яе ўладальнікам апынуўся былы маляр-дэкаратар, які захоўваў карткі на гарышчы 15 гадоў і не здагадваўся пра іх кошт, паведамляе BBC.

Самым дарагім лотам стаў набор Legendary Collection, які пры ацэнцы ў £15–20 тыс. пайшоў з малатка за £100 тыс. Паводле даных аўкцыённага дома, таргі сталі рэкорднымі паводле агульнага кошту прададзеных калекцыйных картак у Вялікабрытаніі.

«Я ведаю, людзі заўсёды кажуць пра знаходкі скарбаў на гарышчы, але ў маім выпадку гэта ў прамым сэнсе слова», — сказаў пенсіянер.

Паводле яго слоў, ён пачаў збіраць карткі напрыканцы 1990-х гадоў, калі яго сын вучыўся ў школе. Мужчына лічыў іх патэнцыйна выгаднай інвестыцыяй, а сын так і не скарыстаўся сваёй калекцыяй.

Мужчына расказаў, што купіў некалькі поўных набораў картак у прадаўца з Малайзіі на eBay. Адзін з іх, які абышоўся яму ў £300, прадалі на аўкцыёне за £75 тыс.

Кіраўнік аўкцыённага дома Эндру Юбэнк назваў таргі паспяховымі і адзначыў, што ў іх удзельнічалі калекцыянеры з усяго свету, а гэтая продаж стала самай паспяховай за больш як 30 гадоў працы. Паводле яго слоў, цікавасць да картак Pokémon узрасла дзякуючы настальгіі: прыхільнікі, якія захапляліся імі ў дзяцінстве, цяпер могуць дазволіць сабе дарагія пакупкі.

Калекцыйныя карткі Pokémon перасталі быць дзіцячым захапленнем і ператварыліся ў сур'ёзны клас актываў — асобныя рэдкія экзэмпляры сыходзяць з малатка за мільёны долараў, а «звар'яцелы» рынак картак ацэньваецца ў мільярды, пісала ў верасні Financial Times.

Газета прывяла ў прыклад англічаніна Джордана Данна, які ў 2025 годзе сышоў з працы з пасады аналітыка дадзеных, каб займацца бізнесам па продажы калекцыйных картак. Яго кампанія Big Box Gaming разлічвала павялічыць продажы з £1,2 млн у 2025 годзе да £4 млн у 2026-м.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲