20 жнiўня 2026, Чацвер, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Паводзіны Байдэна прымушае некаторых суразмоўцаў сумнявацца ў яснасці ягонага розуму

48
WSJ: Паводзіны Байдэна прымушае некаторых суразмоўцаў сумнявацца ў яснасці ягонага розуму
ДЖО БАЙДЭН

У прэзідэнцкай адміністрацыі выказванні пра прэзідэнта ЗША называюць інтрыгамі палітычных апанентаў

Прэзідэнт Джо Байдэн ужо з'яўляецца самым старым кіраўніком у Белым доме і пры гэтым мае намер застацца там на другі тэрмін. Але, паводле словаў некаторых людзей, якія сустракаліся з ім на закрытых нарадах у апошнія месяцы, прэзідэнт часам паводзіў сябе дзіўна – «вешаў» доўгія паўзы, па-рознаму прапаноўваў аргументы, меў цяжкасці з выкладаннем сваёй пазіцыі. Пра гэта піша The Wall Street Journal, якая цягам некалькіх месяцаў паразмаўляла на гэтую тэму больш чым з 45 людзьмі.

У прэзідэнцкай адміністрацыі выказванні пра слабасць Байдэна называюць інтрыгамі палітычных апанентаў. Апошні гадавы медагляд паказаў, што ён здольны выконваць прэзідэнцкія абавязкі, і правяраць ягоныя разумовыя здольнасці няма неабходнасці, заявілі ў Белым доме.

Пра нібыта існыя ў прэзідэнта праблемы ў большасці сваёй расказвалі рэспубліканцы, хоць і на думку некаторых дэмакратаў у розных гутарках узрост Байдэна ўсё ж відаць.

Нават тыя, хто ў размове з WSJ выказвалі занепакоенасць паводзінамі 81-гадовага прэзідэнта, адзначаюць, што яны хутчэй былі няроўнымі і не падобнымі да таго карыкатурнага вобраза старога, які дрэнна разумее, як малююць некаторыя ягоныя палітычныя апаненты. Некаторыя з прысутных на сустрэчах тлумачаць дзівацтвы заіканнем і агульнай схільнасцю Байдэна весці павольныя, доўгія дыскусіі. Разам з тым былы спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэса рэспублікан Кевін Макарці так апісаў уражанне ад леташніх перамоваў пра павышэнне столі дзяржпазыкі.

«Я шмат сустракаўся з ім, калі ён быў віцэ-прэзідэнтам, бываў у яго дома. [Цяпер] гэта іншы чалавек», – сказаў ён.

Паводле словаў Макарці і яшчэ двух чалавек, знаёмых з тымі перамовамі, здавалася, што манера паводзінаў і веданне падрабязнасцяў мяняюцца ў Байдэна з кожным днём: часам ён лёгка і спантанна абмяркоўваў тэму з рэспубліканцамі, а ў іншыя разы мямліў і больш спадзяваўся на падрыхтаваныя нататкі.

На студзеньскай сустрэчы з лідарамі Кангрэса, дзе абмяркоўвалася ваенная дапамога Украіне, Байдэн часам прамаўляў так ціха, што некаторыя ўдзельнікі з цяжкасцю разбіралі ягоныя словы, расказалі WSJ пяць чалавек. Выказваючы відавочныя рэчы, ён зазіраў у нататкі, часам надоўга спыняўся, а часам заплюшчваў вочы на такія доўгія прамежкі часу, што некаторыя прысутныя пачыналі баяцца, ці не адключыўся ён.

На сустрэчы сам-насам з цяперашнім спікерам Палаты прадстаўнікоў Майкам Джонсанам некаторыя выказванні Байдэна пра ягоныя пастановы не ўхваляць новыя праекты пра імпарт ЗПГ прымусілі рэспубліканца думаць, ці не забыўся прэзідэнт дэталі ўласнай палітыкі, паведамілі шэсць чалавек, якім расказалі пра ўражанні Джонсана.

Паводле словаў супрацоўнікаў прэзідэнцкай адміністрацыі, той факт, што Байдэн здолеў дамовіцца пра прыняцце законапраектаў пра столь дзяржпазыкі і дапамогу Украіне, не зрабіўшы значных саступак рэспубліканцам, падкрэслівае, што ён, як і раней, здольны праводзіць эфектыўную палітыку.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках