Times: «Манчэстэр Сіці» могуць выключыць з АПЛ
3- 13.08.2024, 12:26
- 5,074
Лёс клуба вызначыцца ў пачатку 2025 года.
Футбольнаму клубу "Манчэстэр Сіці" пагражае выключэнне з англійскай Прэм'ер-лігі праз парушэнні фінансавых правілаў, сцвярджае брытанская газета Times.
Паводле інфармацыі крыніцы, у справе зафіксаваны факты 115 меркаваных парушэнняў правілаў Прэм'ер-лігі з боку кіраўніцтва "Манчэстэр Сіці" ў перыяд з 2009 да 2018 года.
Паведамляецца, што “гараджане” не падалі поўную інфармацыю аб заробку былога трэнера Раберта Манчыні, а таксама поўную інфармацыю аб узнагародах гульцоў.
Слуханні ў справе стартуюць ужо ў наступным месяцы і працягнуцца некалькі месяцаў, а канчатковы вердыкт абвесцяць у пачатку 2025 года.
Калі ўсе 115 парушэнняў з боку "Сіці" будуць пацверджаныя, клуб можа пазбавіцца часткі сваіх англійскіх тытулаў і можа быць адпраўлены ў Чэмпіёншып.
"Манчэстэр Сіці" з'яўляецца адным з найлепшых футбольных клубаў сучаснасці. “Гараджане” з'яўляюцца васьміразовымі чэмпіёнамі АПЛ, а таксама неаднаразова заваёўвалі Кубкі і Суперкубкі ў Англіі і перамагалі ў Лізе чэмпіёнаў.