СМІ: Украіна палюе за самай смяротнай зброяй РФ
- 16.08.2024, 15:41
- 18,236
Масква з усіх сіл спрабуе ўзяць сітуацыю пад кантроль.
Дальнабойныя ўдары Украіны па расейскіх авіябазах зніжаюць магчымасці Расеі ў частцы абстрэлаў украінскіх гарадоў з дапамогай карэктаваных бомбаў ФАБ-3000 і іншых, бо Масква з усіх сіл спрабуе ўзяць пад кантроль украінскія сілы, якія атакуюць прымежную Курскую вобласць. Аб гэтым піша Newsweek (пераклад - «Фокус»).
На гэтым тыдні Кіеў заявіў, што нанёс удары з дапамогай дальнабойных беспілотнікаў па чатырох расейскіх васйсковых аэрадромах у Варонежскай, Курскай і Ніжагародскай абласцях РФ.
Асноўнымі цэлямі сталі склады з палівам і авіяцыйная зброя, заявілі ўкраінскія вайскоўцы. На чатырох авіябазах размешчаныя расейскія вайсковыя самалёты, у тым ліку сучасныя знішчальнікі Су-34 і Су-35, якія запускаюць ракеты і разбуральныя кіраваныя бомбы, часта па-за дасяжнасцю ўкраінскіх СПА, якія цягам месяцаў падтрымлівалі прасоўванне расейскай пяхоты на ўсходзе.
У паведамленні Reuters са спасылкай на ўкраінскую крыніцу ў сферы бяспекі адзначаецца, што ўдары па расейскіх аэрадромах былі накіраваныя на тое, каб падарваць здольнасць УС РФ ужываць самалёты для бомбавых нападаў па ўкраінскай тэрыторыі.
Расея паведаміла аб маштабнай хвалі ўдараў украінскіх беспілотнікаў па сваёй тэрыторыі, заявіўшы, што сістэмы СПА перахапілі агулам 117 БПЛА, 37 - над Курскам, яшчэ 37 - над Варонежам, а 11 - знішчылі над Ніжагародскай вобласцю.
Паводле звестак Украіны, у аперацыі ўдзельнічалі супрацоўнікі з некалькіх розных родаў войск і ведамстваў.
У заяве Генеральнага штаба гаварылася, што Паветраныя сілы і Сілы спецыяльных аперацый працавалі супольна з СБУ і ГУР.
Сама меней, адна з баз знаходзілася недалёка ад таго месца, дзе ўкраінскія войскі б'юцца за далейшае прасоўванне ўглыб Расеі пасля нечаканага ўварвання ў Курскую вобласць на мінулым тыдні.