17 жнiўня 2024, Субота, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік ВСУ: Лукашэнка «наразае петлі», як заяц ад ганчакоў

9
Палкоўнік ВСУ: Лукашэнка «наразае петлі», як заяц ад ганчакоў
РАМА СВІТАН
КАЛАЖ: Главред

Расея цісне на беларускага дыктатара.

Украінскія сілы ўмацоўваюць свае пазіцыі і пашыраюць стабілізаваную тэрыторыю пры наступі ў Курскай вобласці РФ.

На фоне таго, што адбываецца, заўважныя і кіданні беларускага дыктатара Лукашэнкі.

Пра гэта сайту Charter97.org заявіў вядомы вайсковы экспэрт, палкоўнік Узброеных сіл Украіны ў запасе Раман Світан:

- Лукашэнку не хочацца трапляць у замес і кідаць у топку беларускае войска, якое і так не самае вялікае. Гэта ў расейцаў "бабы і так нараджаюць". У Беларусі ж кожны вайсковец прафесіянал у нейкай ступені.

Лукашэнку нявыгадна спаліць свае войскі незразумела дзе. Ён іх будзе спрабаваць прытрымаць рознымі спосабамі, спрабуючы "пятляць ад задачы". Лукашэнка "наразае петлі", як заяц ад ганчакоў. Спрабуе выскачыць з-пад ціску Пуціна. Ці атрымаецца яму? Невядома.

У Пуціна катастрафічны недахоп войскаў на Курскім кірунку. Таму ён будзе ціснуць на Лукашэнку. Ён можа выціснуць нейкую тэхніку, боепрыпасы, а можа, нейкія мабільныя войскі, да прыкладу — штурмавыя брыгады.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках