На М3 адбылося страшнае ДТЗ
8- 6.08.2024, 16:39
- 13,614
Двое загінулых, двое ў шпіталі.
Чытачы паведамляюць «Онлайнеру» пра страшную аварыю на М3: мяркуючы па відэа ад відавочцы, на месцы працуюць некалькі экіпажаў МНС, а таксама медыкі.
- Перацяты рух, шмат мігцелак, МНС. Другі аўтамабіль на запісе не бачны, ён каля адбойніка. Нібыта Renault Laguna, мяркуючы з пашкоджанняў, уляцеў у аўтамабіль, які стаяў, - каментуе аўтар відэа.
Мяркуючы з мапаў, затор каля вёскі Манчакоў, у бок Менска.
ДАІ паведамляе, што ў аварыі загінулі двое, яшчэ двое ў шпіталі.
- 24-гадовая дзяўчына, кіроўца аўтамабіля Toyota пры руху з боку Менска ў кірунку Лагойска не справілася з кіраваннем у складаных умовах надвор'я (ішоў дождж). Аўтамабіль увайшоў у некіравальную намець, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з красоверам Volkswagen. Кіроўца і 30-гадовы пасажыр японскага аўто загінулі на месцы здарэння, яшчэ дваіх пасажыраў (25 і 31 гады) з траўмамі даставілі ў лякарню. Кіроўца «немца» ад шпіталізацыі адмовіўся, - распавялі ў ДАІ.
СК распачаў крымінальную справу паводле ч.3 арт.317 (парушэнне ПДР і эксплуатацыі МС асобай, якая кіруе МС, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб) Крымінальнага кодэкса Беларусі.