18 траўня 2026, панядзелак, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Axios: Украіна просіць ЗША пра зброю, падобную да Tomahawk

2
Axios: Украіна просіць ЗША пра зброю, падобную да Tomahawk

Для іх прымянення Кіеву не спатрэбіцца шмат часу на падрыхтоўку.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Кіеў просіць у ЗША не толькі далёкабойныя крылатыя ракеты Tomahawk, але і іх аналагі, на падрыхтоўку да выкарыстання якіх не трэба шмат часу. Пра гэта ён паведаміў Axios.

«Мы гаворым не толькі пра Tomahawk. У ЗША ёсць шмат падобнага ўзбраення, якое не патрабуе шмат часу на падрыхтоўку», — сказаў Зяленскі.

Ён таксама расказаў, што на сустрэчы заявіў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, што Украіне «нават не давядзецца неадкладна выкарыстоўваць ракеты». На яго думку, калі Уладзімір Пуцін будзе ведаць, што маўчанне пагражае «праблемамі з расійскімі энергетычнымі аб'ектамі», гэта падштурхне яго да перамоў.

Прэзідэнт Украіны дадаў, што яго перамовы з Трампам былі прысвечаныя «ціску на Расію». «Я думаю, ён хацеў аказаць на яе ціск, але не хацеў ісці на эскалацыю або зачыняць акно... для дыпламатыі», — сказаў ён.

Ён таксама дадаў, што спадзяецца на «новыя другасныя санкцыі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках