У Албаніі «зацяжарыла» першая ў свеце ШІ-міністарка
9- 27.10.2025, 21:47
- 6,402
Віртуальная міністарка хутка «нарадзіць» 83 дзяцей.
Прэм’ер-міністр Албаніі Эдзі Рама абвясціў, што віртуальная міністарка Дыелла, створаная штучным інтэлектам, «цяжарная» і хутка «нарадзіць» 83 лічбавых памочнікаў — па адным для кожнага дэпутата ад правячай Сацыялістычнай партыі, піша NDTV.
Паводле яго слоў, «дзеці Дыеллы» будуць персанальнымі віртуальнымі асістэнтамі дэпутатаў. Яны змогуць запісваць усё, што адбываецца ў парламенце, і паведамляць дэпутатам пра дыскусіі, якія яны прапусцілі.
«Калі вы пойдзяце выпіць кавы і забудзецеся вярнуцца на працу, ваша «дзіця» раскажа, што абмяркоўвалі ў зале, і падкажа, на каго трэба контратакаваць», — дадаў прэм’ер.
Рама адзначыў, што сістэма цалкам запрацуе да канца 2026 года. Паводле слоў прэм’ера, Дыелла цалкам выключае чалавечы фактар пры размеркаванні дзяржаўных сродкаў, што робіць сістэму «на 100% празрыстай».
Албанія стала першай краінай у свеце, якая афіцыйна прызначыла штучны інтэлект на пасаду міністра.