Названыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
12- 8.10.2025, 13:10
- 2,194
Нобелеўскі камітэт адзначыў іх дасягненні ў распрацоўцы метала-арганічных структур.
8 кастрычніка былі абвешчаныя лаўрэаты найпрэстыжнейшай навуковай узнагароды ў свеце ў намінацыі Хімія. Імі сталі Сусуму Кітагава, Рычард Робсан і Амар М. Ягі.
Нобелеўскі камітэт адзначыў іх дасягненні ў распрацоўцы метала-арганічных структур.
Сусуму Кітагава (нар. 4 ліпеня 1951 г.) — ганаровы прафесар Кіёцкага ўніверсітэта, Японія.
Рычард Робсан (нар. 4 чэрвеня 1937 г.) — прафесар Мельбурнскага ўніверсітэта, Аўстралія.
Амар М. Ягі (нар. 9 лютага 1965 г.) — прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі, ЗША.