Кіроўца аўтобуса ў Бельгіі адвёз юнацкую зборную Беларусі не на той стадыён
5- 8.10.2025, 17:04
- 3,266
Гульню давялося пачаць са спазненнем.
Перад адборачным матчам чэмпіянату Еўропы па футболе са зборнай Нарвегіі, які павінен быў адбыцца ў бельгійскім горадзе Льеж, з юнацкай (U-17) зборнай Беларусі здарыўся казус, піша «Смартпрэс».
Кіроўца аўтобуса пераблытаў адрасы і адвёз беларусаў не на той стадыён.
На выпраўленне памылкі спатрэбіўся пэўны час, але ў выніку каманда апынулася ў патрэбным месцы.
Тым не менш з-за транспартнай блытаніны пачатак сустрэчы давялося перанесці з 15.00 на 15.30.