21 сакавiка 2025, Пятніца, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

"У Беларусі запускаюць сусветны эксперымент"

18
"У Беларусі запускаюць сусветны эксперымент"
Дзмітрый Балкунец
фота: delfi

Чаго можна чакаць ад рэжыму, калі эканоміка пачне сыпацца.

У сувязі з эканамічнымі праблемамі ўжо з'явіліся дзіўныя ўказы Лукашэнкі. Да прыкладу - што выканкамы будуць прызначаць кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў. Што яшчэ можна чакаць ад рэжыму, калі эканоміка пачне сыпацца? Такое пытанне сайт Charter97.org задаў палітолагу Дзмітрыю Балкунцу:

- Гісторыя з тым, што збіраюцца прызначаць кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў, гэта ўвогуле ўнікальная мадэль. Такога яшчэ ніколі не было ў гісторыі Беларусі. Мне падаецца, што Лукашэнка тут хоча канчаткова забіць малы бізнэс у рэгіёнах. Зусім незразумела, чым гэта абгрунтавана. Магчыма, ён проста хоча не дапускаць нейкага вальнадумства ў прыватных кампаніях.

Таксама Лукашэнка збіраецца правесці "сусветны эксперымент" у рэгуляванні коштаў, як ён сказаў, што ў свеце такога ніхто не рабіў. Гэта скончыцца тым жа, што было і ў савецкія гады - дэфіцытам, павышэннем коштаў або нейкімі іншымі катаклізмамі. Усе гэтыя эксперыменты Лукашэнкі сумна заканчваюцца. Але гэта, канешне, таксама стварае нагрузку і для супрацоўнікаў дзяржаўнага апарату, якія вымушаны выконваць яго даручэнні.

На днях Лукашэнка заявіў аб тым, што плануе надзяліць нейкімі новымі паўнамоцтвамі кіраўнікоў райвыканкамаў, каб у іх было менш бюракратыі. Я не думаю, што ў яго зноў нешта атрымаецца, бо калі ён кагосьці нечым надзяляе, зверху яшчэ тры начальнікі з'яўляюцца. Таму я нічога не чакаю ад яго, я толькі чакаю пагаршэння сітуацыі, бо гэты чалавек не здольны нічога новага прыдумаць. Ён толькі можа пагаршаць абстаноўку.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках