Нелегалы ўсё часцей штурмуюць беларуска-латвійскую мяжу
2- 6.07.2025, 15:37
- 2,088

За паўгода плынь мігрантаў вырасла ўдвая.
За паўгода ў 2,5 раза вырасла колькасць мігрантаў, якія спрабуюць патрапіць з Беларусі ў Латвію ў абыход рэгулярных працэдур, паведаміла Дзяржаўная памежная служба краіны.
«У першай палове гэтага года былі затрыманыя 352 нелегальныя мігранты, якія праніклі ў Латвію з Беларусі. За першую палову мінулага года было затрымана 140 такіх імігрантаў», - кажуць у ведамстве.
Часцей за ўсё беларуска-літоўскую мяжу такім спосабам спрабавалі перасякаць грамадзяне Самалі і Афганістана.