Мікалай Статкевіч адмаўляецца пакідаць Беларусь
33- 11.09.2025, 18:48
- 20,852
Адзін з лідараў беларускай апазіцыі знаходзіцца ў нейтральнай зоне паміж Беларуссю і Літвой.
Адзін з лідараў беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч адмаўляецца пакідаць Беларусь. Палітык у турэмнай робе знаходзіцца ў нейтральнай зоне паміж Беларуссю і Літвой і, падаецца, адмаўляецца быць дэпартаваным.
Былы кандыдат у прэзідэнты быў арыштаваны яшчэ да выбараў 2020 года. Яго 2 гады і 7 месяцаў трымалі ў рэжыме інкамунікада ў турме ў Глыбокім, ад яго не было лістоў.

