13 траўня 2026, Серада, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: расійскі дрон знаходзіўся ў паветранай прасторы НАТА каля 50 хвілін

Зяленскі: расійскі дрон знаходзіўся ў паветранай прасторы НАТА каля 50 хвілін

РФ выкарыстала паветраны калідор праз Беларусь для заходу «Шахедаў» на тэрыторыю Украіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў сітуацыю з залётам расійскага дрона на румынскую тэрыторыю. А таксама сітуацыю з дронамі каля межаў Польшчы, з-за якіх у суседняй краіне абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі ў паветра авіяцыю.

Групы спецыялістаў гатовыя прыступіць да пошуку магчымых абломкаў дрона.

— Сёння Румынія падымала баявую авіяцыю з-за расійскага дрона ў яе паветранай прасторы. Паводле даных на гэты момант, дрон паглыбіўся на тэрыторыю Румыніі прыкладна на 10 кіламетраў і знаходзіўся ў паветранай прасторы краіны НАТА каля 50 хвілін. Таксама сёння Польшча задзейнічала ваенны адказ на пагрозу ўдарных беспілотнікаў Расіі, — гаворыцца ў заяве украінскага прэзідэнта ў яго тэлеграм-канале. — Фактычна ўвесь дзень расійскія дроны дзейнічалі ў розных рэгіёнах Украіны. Яны былі і ў паўночных абласцях, фактычна ўздоўж мяжы з Беларуссю. Паводле папярэдняй інфармацыі, выкарыстоўваўся і паветраны калідор праз Беларусь для заходу ў паветраную прастору Украіны ў напрамку Валыні.

Украінскі прэзідэнт называе тое, што адбываецца, пашырэннем вайны з боку Расіі. Ён адзначае, што расійскія вайскоўцы пралічваюць маршруты сваіх беспілотнікаў.

— Расійскія вайскоўцы выдатна разумеюць, куды накіраваны іх дроны і колькі часу яны здольныя знаходзіцца ў паветры. Маршруты заўсёды пралічаныя. Гэта не можа быць выпадковасцю, памылкай або самадзейнасцю нейкіх камандзіраў ніжэйшага ўзроўню. Гэта відавочнае пашырэнне вайны Расіяй, і менавіта так яна дзейнічае: спачатку маленькія крокі, а ў выніку — вялікія страты, — кажа ён. — Менавіта таму трэба заўсёды дзейнічаць прэвентыўна, зыходзячы з прынцыпу, што не бывае нязначных ваенных пагроз ад тых, хто прывык знішчаць незалежнасць і жыццё іншых. Расія прывыкла — і павінна адчуць наступствы. Санкцыі супраць Расіі патрэбныя. Тарыфы супраць расійскага гандлю патрэбныя. Сумесная абарона неабходная, і Украіна прапанавала партнёрам стварыць менавіта такую сістэму абароны. Не чакайце дзясяткаў «Шахедаў» і балістыкі, каб нарэшце прыняць рашэнне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках