ГУР: Ад Пуціна адвярнуўся «блізкі сябар»
4- 6.09.2025, 21:01
- 34,996
Падтрымка Расіі з гэтага кірунку значна скарацілася.
Прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў у інтэрв'ю «Навіны.LIVE» паведаміў, што падтрымка Расіі з боку Ірана істотна зменшылася з пачатку поўнамаштабнай вайны.
Падтрымка Расіі з боку Ірана істотна скарацілася
Паводле яго слоў, аб'ёмы дапамогі з Тэгерана значна скараціліся ў параўнанні з папярэднімі гадамі. Прычынай стала напружаная сітуацыя на Блізкім Усходзе і ўнутраныя праблемы самога Ірана.
Як вядома, найбольшы ўнёсак Іран рабіў у выглядзе паставак ударных дронаў тыпу Shahed і іншага ўзбраення, але апошнім часам Расія наладзіла ўласную вытворчасць гэтых беспілотнікаў.
Таксама Юсаў адзначыў, што ўкраінскія ўдары па расійскіх аб'ектах прывялі да дэфіцыту паліва ў Расіі.
«Тут не патрэбная закрытая аналітыка. Усе дадзеныя і маніторынг адкрытыя. Колькасць паражэнняў расійскіх аб'ектаў і аб'ектыўную фіксацыю самі грамадзяне Расіі ласкава выкладаюць і паказваюць», — сказаў ён.