Дзярждэп ЗША вызначыў толькі два гарады, у якіх беларусы могуць атрымліваць візы
8- 7.09.2025, 20:17
- 15,458
Абноўленыя інструкцыі.
Дзяржаўны дэпартамент ЗША абнавіў свае інструкцыі для ўсіх заяўнікаў на неіміграцыйныя візы, якія запісваюцца на сумоўе. Адпаведная інфармацыя 6 верасня была размешчаная на сайце бюро па консульскіх справах Дзярждэпа, перадае «Белсат».
Паводле яе, грамадзяне Беларусі маюць права падавацца на візу ў Вільнюсе (Літва) і Варшаве, Украіны — у Кракаве і Варшаве, а Расіі — у Варшаве і Астане (Казахстан).
Адзначым, што з 28 лютага 2022 года пасольства ЗША ў Мінску больш не аказвае ніякіх консульскіх паслуг.
Пасольства ЗША адзначала, што ўсе заяўнікі на неіміграцыйную візу павінны падаваць заяву на атрыманне візы па-за межамі Беларусі. Іх колькасць не ўдакладнялася. Пры гэтым Дзяржаўны дэпартамент даручыў пасольству ў Варшаве афармляць іміграцыйныя візы для жыхароў Беларусі.
Пасярэднікі прапаноўвалі афармленне віз ЗША ў Польшчы, Літве, Узбекістане і Казахстане.