12 траўня 2026, aўторак, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французскія вайскоўцы ўзялі на абордаж танкер ценявога флоту РФ

Французскія вайскоўцы ўзялі на абордаж танкер ценявога флоту РФ

З’явілася відэа аперацыі.

Кадры журналістам перадалі Узброеныя сілы Францыі, паведаміў тэлеканал LCI. На відэа бачна, што судна Эманюэль Макрон заявіў, што ўсё было зроблена ў адпаведнасці з законам і міжнароднымі канвенцыямі.

Затрыманне адбылося 22 студзеня у моры Альборан — на захадзе Міжземнага мора, паблізу Гібралтарскага праліва. Аперацыя праводзілася на падставе арт. 110 Канвенцыі ААН па марскім праве і мела на мэце праверку сапраўднай прыналежнасці судна, бо яго падазравалі ў выкарыстанні фальшывага сцяга.

Танкер рухаўся пад сцягам Каморскіх астравоў, пад якім ён паказваўся і на сайтах адсочвання марскога руху. Танкер рэгулярна дастаўляў нафту ў парты Кітая і Індыі. У брытанскім спісе танкераў ценявога флоту Расіі ён вядомы пад назвай Grinch, а ў еўрапейскім і амерыканскім — як Carl.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках