Пяскоў здзекуецца з Пуціна?
2- 1.10.2026, 14:35
- 2,274
Прэс-сакратар Крэмля зрабіў дзіўную заяву пра прамову на Валдаі.
Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін выступіць з прамовай на пленарнай сесіі міжнароднага дыскусійнага клуба «Валдай».
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Крэмля Дзмітрый Пяскоў і дадаў, што гэта выступленне нібыта «чакаюць ва ўсім свеце». «Вельмі важныя заявы, усе будуць чакаць гэтай падзеі», — анансаваў ён.
Паводле прадстаўніка Крэмля, прамова на «Валдаі» ўваходзіць у лік штогадовых выступленняў дыктатара, якія «прыцягваюць вялікую ўвагу міжнароднай супольнасці».
«Прэзідэнт традыцыйна выступіць. Гэта тое выступленне, адно з некалькіх штогадовых выступленняў прэзідэнта, якога чакае ўвесь свет», — сказаў Пяскоў.