11 кастрычнiка 2026, Нядзеля, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белавежскай пушчы лукачысты апранулі звяроў у міліцэйскую форму

4
У Белавежскай пушчы лукачысты апранулі звяроў у міліцэйскую форму

Так сілавікі вырашылі патлумачыць дзецям «бяспеку».

У рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы адкрылі новую дзіцячую пляцоўку. Тэму выбралі, як водзіцца ў лукачыстаў, «бяспеку». Таму сярод казачных дэкарацый з’явіліся восем драўляных звяроў у міліцэйскай форме, паведамляе «ТРК Брэст».

Форму надзелі на сабаку, бабра, зубра, мядзведзя, рысь, арла, саву і лісу. Цяпер нават жывёльны свет у Белавежскай пушчы вырашылі ўпісаць у міліцэйскую эстэтыку.

Ідэя стварыць такую пляцоўку належыць міністру ўнутраных спраў Івану Кубракову.

На ўрачыстую цырымонію прыехалі сілавікі і чыноўнікі: першы намеснік міністра ўнутраных спраў Узбекістана Ботир Кудратходжаев, начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Алег Шулякоўскі, генеральны дырэктар Белавежскай пушчы Ян Венсковіч, супрацоўнікі міліцыі, а таксама выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲