Былы беларускі фрыстайліст запусціў брэнд адзення
1- 15.10.2026, 11:47
фота: sport5.by
І сам развозіць замовы.
28-гадовы беларускі фрыстайліст Павал Дзік распавёў, што запусціў брэнд адзення Dixon.
— У мяне яшчэ з 14 гадоў у галаве была думка: не хачу працаваць на кагосьці, хачу рабіць нешта сваё. І ў пэўны момант стала зразумела, што спартыўная кар'ера не вечная.
У галаве ўжо наспявалі лагічнае завяршэнне і трансфармацыя ў нешта іншае. Калі завяршыў кар'еру, вырашыў працягнуць тое, што калісьці пачаў. Фрыстайл вельмі круты, відовішчны, я яго люблю, ён дагэтуль мне сніцца.
Але для звычайнага чалавека гэта трэба разжоўваць. Усе ведаюць футбол, хакей. А з фрыстайлам часта так: «Гэта што, танцы? Рэп-батл?» Я зразумеў, што як канцэпцыя для брэнда гэта занадта вузка. Тым больш я ўжо сам не выступаю.
Я адышоў ад «фрыстайла» як літаральнай тэмы і пачаў перадаваць яго як стыль жыцця. Свабодны. Што табе можа даць гэтая свабода? Упэўненасць у сабе, сілу, пастаянны рух. Таму ў нас пад эгідай брэнда з'явіўся бегавы клуб: мы пачалі бегаць з хлопцамі, таму што рух — гэта жыццё.
Я сам развожу адзенне. Дзякуючы гэтаму магу размаўляць з кожным чалавекам, скласці канкрэтны партрэт кліента. Потым распавядаю ўсё памочніцы, яна ўносіць даныя, мы аналізуем. Так удалося ўбачыць, які колер самы хадавы, якая пазіцыя самая моцная, — і па іх мы пастаянна павялічваем партыі, — цытуе Дзіка probusiness.io.