15 кастрычнiка 2026, Чацвер, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Швейцарыі правялі акцыю салідарнасці ў Цюрыху

Беларусы Швейцарыі правялі акцыю салідарнасці ў Цюрыху

Пікет быў прымеркаваны да Дня маці.

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі прайшла 14 кастрычніка ў швейцарскім Цюрыху. Яе арганізавалі прадстаўнікі дыяспары і праваабарончая арганізацыя Libereco.

Прахожым раздавалі кветкі і лістоўкі з інфармацыяй пра тое, што адбываецца ў нашай краіне.

Удзельнікі акцыі ў каментары тэлеграм-каналу «Баста!» падкрэслілі, што прымеркавалі яе да Дня маці.

«Тысячы беларусак чакаюць сваіх сыноў і дачок, якія знаходзяцца ў турмах па фальшывых абвінавачаннях, — расказаў адзін з беларусаў. — Іх слёзы і пакуты — на сумленні толькі аднаго чалавека — Лукашэнкі. Але мы можам уплываць на хутчэйшае вызваленне палітвязняў, праводзячы акцыі, выступаючы ў СМІ, даносячы гэтую важную інфармацыю да заходніх палітыкаў. Спыненне рэпрэсій у Беларусі павінна стаць галоўнай умовай любых перамоваў з рэжымам».

У акцыі ўзяў удзел былы палітвязень Андрэй Войніч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲