Турыстам з РФ распавялі, які сувенір лепш прывезці з Беларусі
1- 15.10.2026, 16:30
- 2,310
Выдатная ідэя.
Турыст з Расіі звярнуўся да беларусаў з просьбай дапамагчы ў выбары сувеніраў і падарункаў для сваіх суайчыннікаў.
«Панове беларусы, што прывезці з Мінска ў якасці гасцінцаў і сувеніраў? — спытаў ён. — Сала і каўбаса ўжо ў спісах!»
Некаторыя беларусы параілі купіць згушчанае малако, прадукцыю з лёну, цукеркі «Камунарка», хлеб «Нарачанскі», розныя віды алкагольных напояў, бабруйскі зефір, журавіны ў цукровай пудры.
Шмат хто з каментатараў таксама прапанаваў пашукаць сувеніры з правільнай назвай нашай краіны, растлумачваючы гэта тым, што большая частка расіян яе не ведае. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:
— Магніцікі з надпісам «Беларусь». Прыкіньце, як вашы суайчыннікі здзівяцца.
— Адкрыткі, майкі, кепкі — любую атрыбутыку з назвай краіны. І паболей, прасвятляйце сваіх.
— Транспарант з надпісам «Беларусь».
— Падручнік па гісторыі Беларусі.
— Усё, што ўбачыце ў краме сувеніраў з назвай краіны.
— Цішоткі «Беларусь» — у ГУМе ўчора бачыла.