15 кастрычнiка 2026, Чацвер, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі баскетбаліст распавёў, што яго ўразіла ў ЗША

1
Беларускі баскетбаліст распавёў, што яго ўразіла ў ЗША

Галоўнае адкрыццё — у крамах.

Беларускі баскетбаліст, які з’ехаў у ЗША, Іван Катоўскі распавёў, што яго здзівіла падчас пакупак у тамтэйшых крамах.

— Што найбольш уразіла пасля прыезду ў Мантану? ЗША — і праўда іншы свет?

— Насамрэч не. Я таксама ехаў з такой думкай. Так, нешта ўладкавана інакш. Але вельмі многае падобнае. Такія ж людзі, як у нас. Іншая валюта і мова — гэта зразумела, іншая архітэктура. А вось што ўразіла — як усё ўладкавана ў крамах.

Тут людзі набываюць прадукты не паасобку, а вялікімі аб’ёмамі. Некаторыя рэчы наогул дазваляецца купіць толькі аптам. Умоўна, узяць адну бутэльку нейкага напою я не магу — толькі блокам, — распавёў Катоўскі ў інтэрв’ю карэспандэнту Bet News.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲