Украінцы знішчылі дзве РЛС і станцыю РЭБ расіян
- 16.10.2026, 17:58
Таксама паражаныя тэлекамунікацыйныя вежы ў Крыме.
Сілы абароны Украіны 15 кастрычніка і ў ноч на 16 кастрычніка нанеслі ўдары па ваенных аб’ектах расійскіх акупантаў у Бранскай вобласці РФ і на тэрыторыі часова акупаванага Крыму. Пра гэта паведамляецца ў зводцы Генштаба ЗСУ
У Бранскай вобласці РФ паражаны дзве радыёлакацыйныя станцыі: у раёнах Азароннага і Трубчэўска.
Акрамя таго, у раёне Навазыбкава Бранскай вобласці была паражана станцыя радыёэлектроннай барацьбы расійскіх акупантаў.
На тэрыторыі Крыму, у раёне Аленеўкі, паражаныя дзве тэлекамунікацыйныя вежы з антэнным абсталяваннем.
«Праца па ключавых ваенных мэтах расійскага агрэсара працягваецца», — падкрэслілі ў Генштабе ЗСУ.