17 кастрычнiка 2026, Субота, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь адкрыла пасольствы ў двух краінах-ізгоях

Беларусь адкрыла пасольствы ў двух краінах-ізгоях
Мін Аун Хлайн і Аляксандр Лукашэнка

Лукашысты наладжваюць кантакты з КНДР і М’янмай.

Пасольствы Беларусі адкрыліся ў кастрычніку ў Пхеньяне (КНДР) і ў Нейп’іда (М’янма), паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Дамоўленасці аб адкрыцці дыпламатычных місій у КНДР і М’янме былі дасягнутыя падчас перамоў Аляксандра Лукашэнкі з лідэрамі гэтых краін.

У жніўні 2026 года кіраўнік хунты М’янмы Мін Аун Хлайн прыязджаў у Беларусь. Апазіцыйнае выданне Mizzima News Media пісала, што ён дамаўляўся з Лукашэнкам аб пастаўках зброі.

У сакавіку 2026-га Лукашэнка наведваў Пхеньян, дзе сустрэўся з Кім Чэн Ынам. Яны падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲