17 кастрычнiка 2026, Субота, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: Бабіна лета прайшло, але ёсць нагода для радасці

Сіноптыкі: Бабіна лета прайшло, але ёсць нагода для радасці

Якое будзе надвор’е ў Беларусі з 19 па 25 кастрычніка.

Бабіна лета ўжо пазаду, але надвор’е на наступным тыдні яшчэ крыху парадуе цяплом. Удзень тэмпература будзе трошкі вышэйшая за звычайную для гэтага часу года, але ночы стануць яшчэ халаднейшыя. Пра гэта ў сваім прагнозе расказаў сіноптык Дзмітрый Рябоў.

У панядзелак, 19 кастрычніка, невялікія дажджы пройдуць толькі на паўднёвым усходзе. Пад раніцу месцамі туман. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні, умераны. Уначы ад +2ºС на поўначы да +10ºС на поўдні краіны. Удзень ад +9ºС па Віцебскай вобласці да +14ºС па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

У аўторак будзе пераважаць пераменная воблачнасць. Дажджы малаверагодныя. Вецер паўночна-ўсходні, слабы. Вільготнасць да 70 працэнтаў. Раніцай месцамі туман. Уначы ад -1ºС у паўночных раёнах да +7ºС у паўднёвых, удзень ад +9ºС па Віцебскай вобласці да +12…+14ºС па Брэсцкай і Гомельскай абласцях.

У сераду таксама пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Уначы і раніцай месцамі туман, вільготнасць паветра высокая — да 90 працэнтаў. Вецер усходні, паўночна-ўсходні, умераны. Пры гэтым уначы ад 0ºС да +7ºС. Удзень тэмпература павысіцца ад +9ºС на паўночным захадзе краіны да +14ºС на поўдні Гомельскай вобласці.

І, папярэдне, на пачатку другой паловы тыдня пагодныя ўмовы будзе працягваць вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. У чацвер будзе пераважаць воблачнае з праясненнямі надвор’е, у большасці раёнаў дажджы малаверагодныя. Вецер з паўночна-ўсходняга развернецца на паўднёва-ўсходні, умераны. Уначы і раніцай верагодныя туманы. Вільготнасць паветра высокая. Уначы ад +2ºС да +8ºС. У разгар дня ад +11ºС на паўночным усходзе краіны да +15ºС…+17ºС па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях.

У пятніцу чакаецца без істотных ападкаў. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні, умераны. Уначы і раніцай месцамі туман — бачнасць да паўкіламетра. Тэмпература паветра ўначы і раніцай ад +3ºС да +8ºС, удзень пацяплее — ад +11ºС на поўначы краіны да +16ºС на паўднёвым захадзе.

У выхадныя надвор’е пачне псавацца. У суботу на захадзе краіны прагназуюцца дажджы, на астатняй тэрыторыі — без істотных ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі туман. Вецер паўднёвых напрамкаў, умераны. Вільготнасць да 80 працэнтаў. Тэмпература ўначы ад +3ºС да +7ºС. Удзень ад +11ºС на поўначы Беларусі да +16ºС на поўдні.

У нядзелю дажджы пройдуць у большасці раёнаў. Уначы і раніцай месцамі туман — бачнасць да паўкіламетра. Вецер пачне развяртацца з паўднёвага на заходні, паўночна-заходні, умераны. Уначы ад +4ºС да +9ºС, удзень ад +10ºС па Гродзенскай вобласці да +17ºС па Гомельскай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲