2 кастрычнiка 2026, Пятніца, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Становішча Лукашэнкі вельмі хісткае»

1
«Становішча Лукашэнкі вельмі хісткае»

На адной Расіі беларускі рэжым ужо далёка не паедзе.

Дыктатар Лукашэнка абурыўся абвінавачаннямі ў тым, што шматвектарнасць Беларусі аддаляе яе ад галоўнага саюзніка:

— Наш інтарэс і вектары там, дзе наша эканоміка. Тут не ідзе гаворка пра нашы глыбінныя адносіны, найперш з вамі, Расійскай Федэрацыяй. Таму балбатня пра гэтую шматвектарнасць і папрокі ў адрас Лукашэнкі абсалютна недарэчныя.

Паводле слоў кіраўніка, «адыходу тут ніякага і тым больш здрады няма і быць не павінна. Чым заканчваецца здрада, вы бачыце ва Украіне. Мы не хочам паўтарыць гэты лёс».

Намеснік старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Максім Пазнякоў лічыць, што ўсё гэта выглядае так, быццам Лукашэнка апраўдваецца перад Крэмлём за пэўнае паляпшэнне адносін з Злучанымі Штатамі.

У размове з «Салідарнасцю» прафсаюзны лідар адзначыў, што такое становішча спраў вельмі не падабаецца Маскве. І гэта вымушае выкарыстоўваць сустрэчу з расійскім губернатарам для запэўненняў у вечнай адданасці.

— Фраза Лукашэнкі пра тое, што мы заўсёды з Расіяй і на прыкладзе Украіны бачым, да якіх наступстваў можа прывесці «здрада», — для мяне публічнае сведчанне таго, што ён вельмі добра ўсведамляе татальную залежнасць ад РФ і магчымасць нават ваеннага ўмяшання ў выпадку, калі нешта пойдзе не так.

Вядома, становішча Лукашэнкі вельмі хісткае. Але ён заўсёды спрабаваў уседзець на двух крэслах, і цяпер ізноў, ужо ў такім пахілім узросце, спрабуе дэманстраваць шпагат і ўгаворваць, убаюкваць расійскія ўлады заявамі, што заўсёды будзе з імі «ў адным акопе».

Аднак пры гэтым Лукашэнка выдатна разумее, што цяпер на адной Расіі далёка не паедзеш, што яна эканамічна вельмі шмат губляе з-за гэтай вайны, што наступствы будуць вельмі сур'ёзнымі.

Кіраўніку Беларусі давядзецца рабіць выбар: або змяняць сітуацыю і наладжваць супрацоўніцтва з іншымі краінамі, або тануць разам з эканомікай РФ.

Цяпер Лукашэнку хочацца напаследак адкусіць нейкі кавалак пірага, нават у выглядзе гэтага самалёта «Асвей», з якім вялікія праблемы (пра праект стварэння расійска-беларускага самалёта стала вядома ў 2023 годзе, у 2024 годзе было падпісана пагадненне, а ў 2026-м планавалася выпусціць два першыя вопытныя ўзоры. Аднак з-за рознагалоссяў, у тым ліку фінансавых, тэрміны былі перанесеныя — С.).

Наколькі я разумею, там проста ідзе барацьба за тое, дзе будуць збіраць гэты самалёт. Для Лукашэнкі гэта вельмі важна і цікава: тэхналогіі і абсталяванне лёгкаматорных самалётаў — тое, чаго ў Беларусі не было. А таксама важна выцягнуць і максімальна выгадна выкарыстоўваць расійскія рэсурсы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲