Блогер зняў «Пушчу Каліноўскага» з вышыні птушынага палёту
- 2.10.2026, 16:36
Неверагодная прыгажосць.
Блогер kingfisher.one апублікаваў у Threads відэа, знятае ў адным з самых старажытных лясных масіваў Беларусі.
«Восень у Ліпічанскай пушчы, дзе Шчара ўпадае ў Нёман», — напісаў ён, а карыстальнікі пакінулі пад ролікам каментары, у якіх адзначылі і майстэрства аўтара допісу, і «неверагодную прыгажосць» мясцін, што трапілі ў аб’ектыў камеры.
Ліпічанская пушча, як паведамляе тэлеграм-канал «Баста!», вядомая сярод мясцовага насельніцтва як «партызанскі лес» або «Пушча Каліноўскага». Абедзве назвы ўзніклі пасля Другой сусветнай вайны, бо гэтыя мясціны сталі адным з важных цэнтраў руху супраціву акупантам. Спалучэнне велізарнага ляснога масіву, балот і рэк рабіла тэрыторыю надзвычай нязручнай для буйных нямецкіх ваенных падраздзяленняў.
На базе атрадаў, што дзейнічалі ў пушчы, была сфарміраваная партызанская брыгада імя Кастуся Каліноўскага колькасцю каля 800 байцоў.