Лаўроў зрабіў заяву перад сустрэчай Пуціна з Уіткофам
2- 21.10.2026, 8:39
У Крэмлі не чакаюць «цуду» ад адміністрацыі Трампа.
Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Крэмль разгледзіць прапанову ЗША аб заканчэнні вайны супраць Украіны, калі гэта будзе «выгадна ў эканамічным і фінансавым плане», але на «палітычныя саступкі не пойдзе». Пра гэта пішуць расійскія СМІ, перадае Дыялог.UA.
Лаўроў сцвярджае, што Расія разгледзіць абноўленую мірную прапанову ЗША, калі яна будзе ёй «выгадная ў эканамічным і фінансавым плане». Ён сказаў, што РФ у любым выпадку не пойдзе на «палітычныя саступкі».
Паводле яго слоў, у Крэмлі не чакаюць «цуду» ад адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа у пытанні зняцця санкцый. Ён заклікаў не радавацца таму, што Трамп вырашыў не ўжываць «закон Грэма» пра «пякельныя санкцыі» супраць РФ, бо гэта можа змяніцца пры іншым прэзідэнце ЗША.
Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткоф 21 кастрычніка прыляціць у Санкт-Пецярбург, каб сустрэцца з расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным.
Амерыканскі эмісар прадставіць яму новую мірную прапанову наконт умоваў заканчэння вайны Расіі супраць Украіны, распрацаваную ЗША і ўзгодненую з Зяленскім і Еўропай падчас перамоваў 20 кастрычніка ў Нарвегіі.
Падчас перамоваў у Осла Уіткоф абмеркаваў з Зяленскім і прадстаўнікамі Еўропы новыя ідэі адносна заканчэння вайны РФ супраць Украіны.
Частку з іх прапанавалі Кіеў і еўрапейскія краіны. ЗША, як сцвярджаецца, гатовыя прадаставіць Украіне гарантыі бяспекі, аналагічныя артыкулу 5 Статута НАТА (калектыўная бяспека).