21 кастрычнiка 2026, Серада, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўвялі новыя абазначэнні для турыстаў

У Беларусі ўвялі новыя абазначэнні для турыстаў

Зацверджаныя новыя колеры і каля 70 піктаграм.

У Беларусі абнавілі сістэму турыстычнай навігацыі і пералік відаў турызму. Пастанова Нацыянальнага агенцтва па турызме ад 15 кастрычніка 2026 года № 9, якая зацвярджае палажэнне аб сістэме арыентацыйнай інфармацыі, апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент уводзіць новыя колеры і каля 70 піктаграм для абазначэння турыстычных аб’ектаў і 13 афіцыйных відаў турызму.

Сістэму піктаграм абнавілі з улікам інфарматыўнасці, нагляднасці, аднастайнасці візуальных элементаў, эстэтыкі і талерантнасці, гаворыцца ў пастанове. Турыстычныя сімвалы выяўляюцца ў форме двухколернага квадрата.

Інфармацыйныя цэнтры маркіруюцца зялёным квадратам з белымі знакамі. Іншыя турсімвалы — карычневым квадратам з белым абрамленнем і жоўтымі знакамі.

Пастановай дазваляецца выкарыстанне як каляровых піктаграм, так і чорна-белых — пры ўмове захавання іх ідэнтычнасці. Такое рашэнне будзе карысным для людзей з парушэннямі зроку.

Піктаграмы размяшчаюць па рашэнні мясцовых выканкамаў у пешаходных зонах, на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях. Убачыць іх можна таксама пры выхадзе з падземных пераходаў, вакзалаў, станцый метро, аэрапортаў і нават на прыпынках. Прасцей кажучы, у тых месцах, дзе могуць пралягаць турыстычныя і экскурсійныя маршруты.

Акрамя таго, пастанова актуалізуе пералік відаў турызму ў Беларусі і дае вызначэнні кожнага з 13. Гэта аграэкатурызм, актыўны, гастранамічны, дзелавы, гістарыка-культурны, лячэбна-аздараўленчы, медыцынскі, адукацыйны, паляўнічы, прамысловы, рэлігійны, падзейны і экалагічны.

Пастанова ўступае ў сілу з дня апублікавання, але дзеянне дакумента распаўсюджваецца на ўсе адносіны, што ўзніклі з 24 верасня 2026 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲