Машыніст паказаў «закуліссе» мінскага метро
- 21.10.2026, 17:41
- 2,426
Ролік «узарваў» сацсеткі.
Відэа «спа-працэдур» для цягнікоў мінскага метро, якое размясціў у сацсетцы TikTok адзін з машыністаў, набрала больш за 12 тысяч лайкаў. Для многіх пасажыраў стала адкрыццём, што склады мыюць.
Машыніст падрабязна распавёў пра тое, як адбываецца падрыхтоўка цягнікоў да «прыёму душа».
Аўтамыйка знаходзіцца проста ў дэпо. Перад тым як склад пачне праходзіць санапрацоўку, у ім абавязкова зачыняюць усе фортачкі, каб не заліць вагоны.
За дзень могуць памыць да чатырох цягнікоў. Кожны склад прыводзяць да ладу мінімум тры разы ў месяц.
@i_am_anubis_ #Беларусь #Мінск #метро #метрапалітэн ♬ арыгінальны гук - Андрэй