22 кастрычнiка 2026, Чацвер, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Ferrari ацаніў новы аўтамабіль Tesla

Кіраўнік Ferrari ацаніў новы аўтамабіль Tesla

Італьянскі вытворца спарткараў нядаўна сам вырашыўся на смелы эксперымент.

Кіраўнік Ferrari Бенедетто Вінья паставіў найвышэйшую адзнаку тэхналогіям і прэзентацыі новага Tesla Roadster, прадстаўленага 15 кастрычніка. Незвычайная дэманстрацыя электрамабіля атрымала прызнанне нават з боку італьянскага вытворцы спарткараў, піша Autoblog (пераклад — сайт Charter97.org).

Прэзентацыя Roadster запомнілася не толькі характарыстыкамі аўтамабіля. Tesla прадэманстравала аўтамабіль з выкарыстаннем тэхналогій, звязаных з касмічнай кампаніяй SpaceX, уключаючы газавыя рухавікі малой цягі. Падчас паказу таксама прадставілі сістэму, якая дазваляе машыне рухацца дагары дном.

Вінья падзякаваў Tesla за такую дэманстрацыю і ацаніў як тэхналогіі, так і прэзентацыю на «10 з 10».

Пры гэтым Ferrari і сама вырашыла адысці ад звыклых падыходаў. Для распрацоўкі Luce кампанія прыцягнула староннюю студыю дызайну LoveFrom.

«Калі б мы працавалі самастойна, мы б не зрабілі таго, што зрабілі», — патлумачыў Вінья, гаворачы пра супрацоўніцтва з знешнімі спецыялістамі.

Дызайн Luce выклікаў крытыку праз незвычайныя прапорцыі і адыход ад традыцыйнага спартыўнага стылю Ferrari. Нягледзячы на спрэчкі, кампанія заяўляе, што попыт на навінку адпавядае чаканням.

Адначасова Ferrari скараціла запланаваную долю цалкам электрычных мадэляў у лінейцы да 2030 года з 40% да 20%. Яшчэ па 40% павінны прыпадаць на аўтамабілі з рухавікамі ўнутранага згарання і гібрыды.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲