22 кастрычнiка 2026, Чацвер, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі абверг галоўны гістарычны міф Пуціна

Зяленскі абверг галоўны гістарычны міф Пуціна

Лікбез ад прэзідэнта Украіны.

Расія з’явілася тады, калі Украіна ўжо існавала як спадкаемніца Кіеўскай Русі. Пра гэта ў інтэрв’ю The Diary Of A CEO заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Журналіст папрасіў яго пракаментаваць словы Уладзіміра Пуціна пра тое, што сучасная Украіна нібыта была створаная бальшавіцкай Расіяй. «Звярніце ўвагу: ён гаворыць пра савецкую рэвалюцыю 1917 года. Гэта смешна для любога чалавека. Гісторыя тваёй дзяржавы не можа пачынацца з 1917 года», — адзначыў Зяленскі.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ва Украіне ёсць цэрквы, якім па тысячы гадоў. Яны былі распісаныя ўкраінскімі прафесійнымі майстрамі.

«Украіна — спадкаемніца Кіеўскай Русі. Вялікай дзяржавы, якая была вельмі вядомая, прынамсі на еўрапейскім кантыненце. З развітай цывілізацыяй, са сваім мастацтвам, са сваімі традыцыямі і гэтак далей. Расіі яшчэ і блізка не было. Расія з’явілася пасля таго, як Украіна ўжо існавала», — падкрэсліў Зяленскі.

Ён дадаў, што Пуцін усё гэта «адразае» і «пачынае з рэвалюцыі». «Чаму з Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года? Бо ён гаворыць пра гісторыю Савецкага Саюза, а не пра гісторыю Расіі і не пра гісторыю Украіны», — сказаў прэзідэнт.

Паводле слоў Зяленскага, такім чынам Пуцін пасылае сігналы расіянам. «Дзеці ў школах атрымліваюць інфармацыю. Далей яны не паглыбляюцца. Ён падае ім сігнал, што іх жыццё — гэта Савецкі Саюз, і «туды мы будзем вяртацца», — адзначыў Зяленскі.

Раней Зяленскі распавёў пра нечаканую знаходку ў расійскай тэхніцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲