24 кастрычнiка 2026, Субота, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус прыдумаў уласную «жывую валюту»

3
Беларус прыдумаў уласную «жывую валюту»

Яна абышлася яму ў кошт кватэры.

Жыхар Мсціслаўскага раёна незаконна вылаўіў 740 ракаў і нанёс прыродзе шкоду на 149 850 рублёў, паведамілі ў Магілёўскім абласным судзе.

40-гадовы беларус трапіў на незаконным вылаве ракаў у ліпені 2026 года. З дапамогай ракалоўкаў ён здабыў 740 шырокапалых ракаў — гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Мужчыну затрымалі супрацоўнікі Мсціслаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету каля яго аўтамабіля, куды ён пераносіў мяшкі з уловам. Інспектарам удалося выратаваць 411 жывых ракаў і выпусціць іх назад у вадаём.

«Як патлумачыў затрыманы, ён ведаў, што ракі з Чырвонай кнігі, і здабываў іх з мэтай нажывы, выкарыстоўваў як «жывую валюту» — разлічваўся імі з грамадзянамі за розныя аказаныя яму паслугі», — распавядалі ў дзяржаўнай інспекцыі.

Шкоду ад незаконнага вылову ацанілі ў 149 850 рублёў — у сярэднім па 202,5 рубля за кожнага рака. Для параўнання, па афіцыйным курсе Нацбанка на 24 кастрычніка гэта прыкладна 50,7 тысячы долараў. За такую суму можна купіць аднапакаёвую кватэру ў Магілёве.

У судзе мужчына поўнасцю прызнаў віну, раскаяўся і добраахвотна кампенсаваў прычыненую шкоду. Яго прысудзілі да года пазбаўлення волі і штрафу ў памеры 40 базавых велічынь (1800 рублёў). Акрамя таго, у яго канфіскавалі 329 ракаў і 17 ракалоўкаў.

Аднак суд пастанавіў не прыводзіць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў выкананне, калі на працягу гадавога выпрабавальнага тэрміну мужчына не ўчыніць новага злачынства і будзе выконваць ускладзеныя на яго абавязкі.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲