25 кастрычнiка 2026, Нядзеля, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне адказалі Ілону Маску

1
Ва Украіне адказалі Ілону Маску

Вельмі дзіўна, што кіраўнік SpaceX гэтага не ведае.

Абвінавачанні кіраўніка SpaceX Ілона Маска у «парушэнні ўкраінскімі вайскоўцамі ўмоваў выкарыстання Starlink» з'яўляюцца неабгрунтаванымі, паколькі ў Украіны няма фізічнай магчымасці выкарыстоўваць гэтую сістэму сувязі для нанясення глыбокіх удараў і ўдараў па аператыўнай глыбіні.

Пра гэта заявіў дарадца прэзідэнта Украіны па пытаннях развіцця тэхналагічнага кірунку абароны Сяргей Бескрэстнаў.

Ён нагадаў, што з зімы бягучага года ўсе тэрміналы Starlink над Украінай, у тым ліку над часова акупаванымі тэрыторыямі, маюць абмежаванне хуткасці руху 70–90 км/г. Што да тэрыторыі Расіі, дык над ёй Starlink увогуле не працуе.

Такім чынам, украінскі бок не мае фізічных магчымасцяў выкарыстоўваць камерцыйны Starlink для удараў дыпстрайкамі і мідлстрайкамі, падкрэсліў ён. «Вельмі дзіўна, што Ілон Маск не ведае пра абмежаванні ў працы Starlink ва Украіне», — напісаў Бескрэстнаў.

Нагадаем, 14 кастрычніка украінскія вайскоўцы заўважылі, што Starshield (сістэма працуе на тэхналогіях Starlink) пачаў працаваць з абмежаваннямі: на хуткасці звыш 161 кіламетра ў гадзіну сувязь знікала. З-за гэтага быў сарваны шэраг важных аперацый, а збіваць рэактыўныя «Шахеды» стала складаней.

І адміністрацыя Дональда Трампа, і гендырэктар SpaceX Ілон Маск адмаўлялі сваю датычнасць да абмежаванняў, перакладаючы адказнасць адзін на аднаго. 22 кастрычніка Трамп заявіў, што спадарожнікавая сувязь ва Украіне ўжо працуе, як раней, аднак у Кіеве гэтую інфармацыю не пацвердзілі.

Тым часам амерыканскія кангрэсмены папярэдзілі Белы дом, што будуць блакаваць кандыдатуры, вылучаныя Трампам, пакуль адміністрацыя не забяспечыць аднаўленне спадарожнікавай сувязі для ўкраінскай арміі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲