У Варонежы ўспыхнулі шматлікія пажары
6- 26.10.2026, 8:46
- 4,800
Расійскі горад атакавалі украінскія беспілотнікі.
У расійскім Варонежы пасля атакі беспілотнікаў зафіксавалі некалькі ачагоў пажару. Пра гэта піша «Дыялог». Мясцовыя жыхары расказвалі пра выбухі і працу расійскай супрацьпаветранай абароны. Расійскія ваенныя блогеры пры гэтым сцвярджаюць, што горад перажывае адну з самых масіраваных атак беспілотнікаў за час поўнамаштабнай вайны.
Таксама паступалі паведамленні пра выбухі ў раёне ТРЦ «Галерэя Чыжова». Пакуль не ўстаноўлена, ці сталі ўзгаранні на аб’екце вынікам прамога траплення або працы расійскай СПА.
Тым часам у Сеціве з’явіліся шматлікія кадры, якія пацвярджаюць пажар у раёне гандлёвага комплексу. Судзячы па відэа, там зафіксаваныя некалькі ачагоў узгарання на фоне атакі.