26 кастрычнiка 2026, панядзелак, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гроднам выявілі запраўку на колах

1
Пад Гроднам выявілі запраўку на колах

Ford Transit ператварылі ў АЗС.

Вадзіцель польскай фірмы-перавозчыка заправаў грузавік з Ford Transit каля пункта пропуску «Бераставіца». Гэта заўважылі гродзенскія мытнікі. Цяпер мужчыну прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці: запраўляцца ён мог толькі на вызначаных АЗС.

У Ford Transit ўсталявалі ёмістасць на 1000 літраў і абсталяванне для запраўкі аўтамабіляў. Вадзіцель польскага перавозчыка скарыстаўся гэтай перасоўнай АЗС і тым самым парушыў устаноўлены парадак запраўкі.

Як паведамілі ў мытні, вадзіцеля прыцягнуць да адказнасці паводле артыкула 24.3 КаАП Беларусі. Дзеянні чалавека, які арганізаваў запраўку ў мікрааўтобусе, таксама правераць. Матэрыялы ўжо накіравалі ў падатковую.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲