Аліеў зрабіў балючую для Пуціна заяву аб звышдзяржавах
- 4.10.2026, 11:30
- 1,294
Расія — трэці лішні.
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў выступіў са заявай на тэму геапалітыкі, якая наўрад ці спадабаецца Крамлю. Азербайджанскі лідар адмовіўся лічыць Расію звышдзяржавай, заявіўшы, што ў свеце ёсць толькі дзве краіны з такім статусам — ЗША і Кітай.
Адпаведную заяву кіраўнік Азербайджана зрабіў на з'ездзе правячай азербайджанскай партыі «Ені Азербайджан».
«Гэта дзве звышдзяржавы свету, трэцяй няма», — сказаў азербайджанскі лідар.
Паводле слоў Аліева, Баку мае стратэгічнае партнёрства як з Вашынгтонам, так і з Пекінам. Так, з кітайскім бокам Азербайджан падпісаў дэкларацыю аб усебаковым стратэгічным партнёрстве, а з Злучанымі Штатамі была падпісаная стратэгічная хартыя.
Такім чынам, прэзідэнт Азербайджана не ўнёс у пералік звышдзяржаў Расію, улады якой на чале з дыктатарам Уладзімірам Пуціным працягваюць мроіць пра аднаўленне імперыі.
Акрамя адносін Баку з Вашынгтонам і Пекінам, Аліеў таксама распавёў пра стратэгічнае партнёрства з дзесяццю дзяржавамі, што ўваходзяць у склад Еўрасаюза.
Прэзідэнт дадаў, што Азербайджан, нягледзячы на адносна невялікую колькасць насельніцтва і тэрыторыю, карыстаецца даверам іншых краін.