4 кастрычнiка 2026, Нядзеля, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве на мітынгу КПРФ затрымалі каля 60 чалавек з-за лозунгаў «За сумленныя выбары» і «Далоў цара»

1
У Маскве на мітынгу КПРФ затрымалі каля 60 чалавек з-за лозунгаў «За сумленныя выбары» і «Далоў цара»

Акцыя адбылася каля помніка героям рэвалюцыі 1905 года.

У Маскве на ўзгодненым з уладамі мітынгу КПРФ, прысвечаным гадавіне расстрэлу Белага дома ў 1993 годзе, затрымалі каля 60 чалавек, паведамілі ў партыі. Паводле звестак «Осторожно, новости», акцыя каля помніка героям рэвалюцыі 1905 года на плошчы «Краснопресненская застава» сабрала парадку 2000 удзельнікаў.

Затрыманні пачаліся пасля таго, як дэманстранты пачалі скандаваць лозунгі супраць «Адзінай Расіі», «За сумленныя выбары» і «Далоў цара». Таксама яны крычалі «Далоў партыю жулікаў і злодзеяў», «Мы хочам свабоды», «Далоў Раскамнагляд», «Не — палітычным рэпрэсіям», «Свабоду палітвязням», перадае SotaVision. Паводле слоў відавочцаў, пачуўшы гэта, супрацоўнікі паліцыі «ўляцелі ў натоўп» і пачалі хапаць людзей. Ствярджаецца, што былі затрыманыя 26 чалавек з КПРФ, каля 30 членаў «Яблока» і яшчэ некалькі актывістаў.

«Бачым — ляжыць чалавек, і людзі вакол яго. А праваахоўнікі б’юць яго нагамі. У выніку чалавека выцягнулі. Там жанчыну за валасы ўзялі, яна завішчэла. Там жах, усё ў традыцыях 93-га года», — распавялі відавочцы.

На акцыі таксама патрабавалі вызваліць іжэўскага актывіста Дзмітрыя Марозава. Ён дамагаўся правядзення мітынгу супраць фальсіфікацый на выбарах, а 2 кастрычніка яго затрымалі супрацоўнікі ФСБ. Пазней стала вядома, што супраць Марозава ўзбудзілі крымінальную справу аб наркотыках. Акрамя таго, мітынгоўцы выказвалі падтрымку знятаму з выбараў у Дзярждуму члену КПРФ Мікалаю Бандарэнку.

Паводле звестак незарэгістраванай Рэвалюцыйнай рабочай партыі, затрыманых даставілі ў Краснопресненский, Красносельский, Мещанский і Таганский ОВД. Дваіх членаў КПРФ адпусцілі.

У КПРФ заявілі, што вядуць працу па вызваленні затрыманых і аказанні ім неабходнай дапамогі. У сваю чаргу ў «Яблоке» адзначылі, што не валодаюць інфармацыяй пра ўдзел членаў партыі ў акцыі камуністаў у Маскве.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲