Гэта дзіця — падарунак Пуціну
- Дыяна Макарова
- 7.10.2026, 19:14
- 2,036
Дыктатару яго паднеслі такія ж канібалы, як і ён сам.
І ўсе ўглядаюцца — жывое дзіця ці не? Ага, жывое. Вунь, абдымае дзядзьку за шыю. Дасведчанае вока гэта заўважае.
Гэта фота дня. Колькі такіх фота ў нас ёсць — штодня? А заўтра будзе дзень, і будуць новыя фота, яшчэ страшнейшыя за папярэднія.
Гэта спалоханае, магчыма, кантужанае дзіця — падарунак Пуціну. Гэта яму паднеслі такія ж канібалы, як і ён сам.
Калі вы раптам нічога не ведалі пра вайну ва Украіне (ну, раптам, ну, раптам вы Рып ван Вінкль), дык вось вычарпальнае тлумачэнне. Вайна ва Украіне — гэта калі канібалам падносяць у падарунак спалоханых, пакалечаных украінскіх дзяцей.

Дыяна Макарова, Facebook