Трамп адмовіўся віншаваць Пуціна з днём нараджэння
20- 8.10.2026, 13:45
- 18,980
Фота: Getty Images
Абяцаны званок не адбыўся.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не павіншаваў расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння, а тэлефоннай размовы паміж лідарамі 7 кастрычніка не адбылося. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крэмля Дзмітрый Пяскоў, паведамляе расійскае прапагандысцкае агенцтва ТАСС.
Напярэдадні Трамп казаў журналістам, што плануе патэлефанаваць Пуціну менавіта 7 кастрычніка, у дзень яго нараджэння.
«У мяне сёння запланаваны званок. Сёння дзень нараджэння Пуціна. Упэўнены, вы будзеце яго святкаваць», — сказаў Трамп.
Паводле слоў Пяскова, Пуцін не атрымліваў ад амерыканскага лідара нават віншавальнай тэлеграмы. Пры гэтым у Крэмлі сцвярджаюць, што падрыхтоўка магчымай тэлефоннай размовы працягваецца.
«Затрымак ва ўзгадненні размовы Пуціна і Трампа няма», — заявіў Пяскоў.
Канкрэтныя дату і час перамоваў кіраўнікоў Крэмля і Белага дома пакуль не вызначылі.