8 кастрычнiка 2026, Чацвер, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рунэце адбыўся маштабны збой на фоне атакі ЗСУ на дата-цэнтр «Яндэкса»

У Рунэце адбыўся маштабны збой на фоне атакі ЗСУ на дата-цэнтр «Яндэкса»
Ілюстрацыйнае фота

Дзесяткі сэрвісаў перасталі працаваць.

Расіяне 8 кастрычніка паскардзіліся на маштабны збой у працы Рунэта. Паводле інфармацыі з сайта «Сбой.рф», адразу некалькі дзесяткаў сэрвісаў перасталі працаваць.

У прыватнасці, сістэма маніторынгу збояў зафіксавала сотні скаргаў расіян на працу сайтаў «Яндэкс», РЖД, «ВКонтакте», «ЦИАН», «Авито», Google, розных банкаў і аператараў сувязі і інш. Найбольш зваротаў паступае з Масквы і Санкт-Пецярбурга. Пра збоі таксама паведамляюць жыхары Краснадарскага краю, Навасібірскай, Свярдлоўскай, Омскай, Растоўскай абласцей, Башкартастана і Татарстана.

Інцыдэнт адбыўся на фоне іншага буйнага здарэння. Раніцай 8 кастрычніка ў дата-цэнтры «Яндэкса» ў Сасаве Разанскай вобласці здарыўся пажар пасля атакі беспілотніка Узброеных Сіл Украіны У Расіі паражаны буйны дата-цэнтр «Яндэкса» і важны для ВПК завод - Навіны Беларусі - Хартыя’97) . У кампаніі паведамілі, што загаранне закранула частку інфраструктуры, у сувязі з чым праца дата-цэнтра была прыпыненая, а карыстальнікам можа быць недаступная частка сэрвісаў «Яндэкса».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲