9 кастрычнiка 2026, Пятніца, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Чарнагорыя можа выдаць расійскага прапагандыста ЗША

1
СМІ: Чарнагорыя можа выдаць расійскага прапагандыста ЗША
Міхаіл Звінчук

У кіраўніка «Рыбаря» былі пры сабе дроны.

Заснавальніка расійскага прапагандысцкага тэлеграм-канала «Рыбарь» Міхаіла Звінчука затрымалі ў Чарнагорыі. Паводле інфармацыі выдання Vijesti, якое спасылаецца на крыніцы ў сілавых структурах, у яго і ягоных калег знайшлі дроны, лічбавую тэхніку і электронныя прылады.

Як піша Vijesti, Звінчука затрымалі супрацоўнікі Дэпартамента бяспекі Цівата і Агенцтва нацыянальнай бяспекі ў раёне Котарскага заліва. Разам з ім пад варту трапілі ягоная жонка і трое калег па расійскай інфармацыйнай сетцы «Рыбарь». Паводле слоў крыніц выдання, пры затрыманых былі дроны, складаная лічбавая тэхніка і электронныя прылады. Цяпер з імі праводзяць працэсуальныя дзеянні.

Vijesti сцвярджае, што чарнагорскія спецслужбы загадзя ведалі пра прыезд Звінчука і некалькі дзён назіралі за ім ужо на тэрыторыі краіны.

У праекце «Рыбарь» пацвердзілі затрыманне Звінчука і ягоных калег. Паводле версіі праекта, расіяне знаходзіліся ў Чарнагорыі легальна і збіраліся здымаць Цетінскі манастыр. Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава заявіла, што пасольства РФ у Чарнагорыі высвятляе абставіны затрымання.

Як паведамляе Vijesti, Звінчук знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі, а ў ЗША яго падазраюць ва ўмяшанні ў амерыканскія выбары. Паміж Чарнагорыяй і ЗША дзейнічае дамова аб экстрадыцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲