13 лiстапада 2026, Пятніца, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Турцыі разбіўся ваенны верталёт S-70

У Турцыі разбіўся ваенны верталёт S-70
Ілюстрацыйнае фота: fotonoticia

Усе чацвёра вайскоўцаў, якія знаходзіліся на борце, загінулі.

У чацвер, 12 лістапада, у правінцыі Малатыя на ўсходзе Турцыі пацярпеў катастрофу ваенны верталёт S-70. Чацвёра вайскоўцаў, якія знаходзіліся на борце, загінулі.

Пра гэта паведаміла Міністэрства нацыянальнай абароны Турцыі.

Прычыну аварыі ў турэцкім абаронным ведамстве пакуль не ўстанавілі. Там выказалі спачуванні сем'ям загінулых.

Як паведамляе AP, верталёт упаў недалёка ад населенага пункта Саманкёй на ўскраіне горада Малатыя. На кадрах мясцовага тэлебачання відаць ахопленыя полымем абломкі паблізу ад жылых дамоў.

Полымя перакінулася на адзін з суседніх дамоў, але на зямлі ніхто не пацярпеў. На месцы працуюць паліцыя, пажарныя і медыкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲