Кіркораў: А калі мяне заўтра заб'юць?
3- 13.11.2026, 14:03
Скандальны расійскі артыст задумаўся аб завяшчанні.
Расійскі спявак-пуцініст Філіп Кіркораў, які падтрымлівае напад РФ на Украіну, сур'ёзна занепакоіўся будучыняй сваіх дзяцей і ўжо задумаўся пра тое, што з імі адбудзецца пасля яго смерці, піша «Главред».
Як пішуць расійскія прапагандысты, расійскі спявак, які актыўна падтрымлівае пуцінскі рэжым, прызнаўся, што цяперашніх назапашванняў хопіць спадкаемцам максімум на некалькі гадоў безбеднага жыцця. Таму пуцініст, нягледзячы на праблемы са здароўем, стараецца адкладваць грошы на будучыню.
Кіркораў распавёў, што не можа дазволіць сабе паўнавартасны адпачынак. Галоўная прычына — неабходнасць забяспечыць непаўналетніх Аллу-Вікторыю і Марціна. Паводле слоў артыста, ён хоча назапасіць дастаткова сродкаў, каб дзеці маглі самастойна справіцца з жыццём у выпадку яго раптоўнай смерці.
Спявак прызнаўся, што ўжо думае пра завяшчанне і стараецца прадугледзець розныя сцэнары развіцця падзей. Пры гэтым Кіркораў не выключае нават нечаканага сыходу з жыцця.
«Мала што можа са мной здарыцца. Каб, калі што, я быў спакойны, што яны першыя 2–3 гады без мяне змогуць пражыць», — растлумачыў артыст.
Ён таксама дадаў, што змест завяшчання можа стаць сюрпрызам для навакольных і нават дапусціў, што спадкаемцам у выніку можа нічога не дастацца.
Асабліва трывожыць Кіркорава тое, што яго цяперашніх зберажэнняў, паводле ўласных ацэнак, хопіць дзецям толькі на два-тры гады камфортнага жыцця.
«Пакуль усё ў кліпах, у праектах, у праграмах, у шмотках. Каб на рахунку былі грошы. Мала што можа са мной здарыцца. Каб, калі што, я быў спакойны, што яны першыя 2–3 гады без мяне змогуць пражыць… На тое гэта і завяшчанне, каб для ўсіх было сюрпрызам. Можа, я ўвогуле нічога не пакіну. А калі мяне заўтра заб'юць? Таму я цяпер задумваюся, што трэба нешта адкладаць», — патлумачыў Кіркораў, чаму яму даводзіцца рваць жылы на сцэне.