13 лiстапада 2026, Пятніца, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыйцы падказалі беларусам, як можна адзначыць Масленіцу

Індыйцы падказалі беларусам, як можна адзначыць Масленіцу
Фота: скрыншот, даныя ШІ

На плошчы ў Нью-Дэлі спалілі велізарнага таракана.

На святкаванні Віджаядашамі ў сталіцы Індыі спалілі дзевяціметровае пудзіла таракана. Фігуру ўсталявалі ў раёне Пітампура ў Нью-Дэлі побач з традыцыйнымі пудзіламі дэманічных персанажаў з «Рамаяны». Незвычайная кампазіцыя з'явілася на фоне пратэстаў прыхільнікаў «Народнай партыі тараканаў» — сатырычнага моладзевага руху, які ўзнік у маі 2026 года, піша тэлеграм-канал «Баста!».

Арганізатар свята, дэпутат ад кіроўнай партыі Ашок Гоэл, адмаўляе палітычны падтэкст таго, што адбываецца. Паводле яго слоў, таракан сімвалізуе грамадскі бруд, а спальванне пудзілаў увасабляе перамогу дабра над злом.

Беларусы адразу ўзгадаюць традыцыйны атрыбут народнага святкавання Масленіцы — пудзіла зімы, якое спальваюць у нядзелю перад пачаткам Вялікага посту, а таксама пратэсты 2020 года, адным з галоўных лозунгаў якіх стаў «Стоп таракан».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲