14 лiстапада 2026, Субота, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Сі не хоча сустракацца з Пуціным і Трампам

Reuters: Сі не хоча сустракацца з Пуціным і Трампам
СІ ЦЗІНЬПІН
ФОТА: GETTY IMAGES

Сустрэча можа стаць чарговым дыпламатычным «спектаклем».

На наступным тыдні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін могуць правесці сумесную сустрэчу ў Шэньчжэне ў рамках форуму АТЭС. Тэмы для абмеркавання найбольш вострыя: канфлікты ва Украіне і Іране, ядзерная зброя, штучны інтэлект. Пра гэта піша Reuters.

Паводле звестак агенцтва, Пуцін і Трамп імкнуцца да сустрэчы, а вось Сі Цзіньпін ставіцца да яе насцярожана. Таму шанцы на маштабную здзелку па выніках перамоў невялікія.

Падрыхтоўка да саміту працягваецца практычна да апошняга моманту. Дзве крыніцы, знаёмыя з ходам падрыхтоўкі, паведамілі, што ні парадак дня, ні фармат размовы пакуль не ўзгодненыя.

У кожнага з лідараў свае мэты. Пуцін разлічвае дамовіцца пра спыненне вайны ва Украіне на выгадных для яго ўмовах. Трамп, чые пазіцыі пахіснуліся пасля нядаўніх паразаў рэспубліканцаў на выбарах, хоча ўвайсці ў гісторыю, напрыклад, падпісаўшы трохбаковае пагадненне аб кантролі над ядзернымі ўзбраеннямі.

Для Сі Цзіньпіна ж сустрэча выглядае непрадказальнай і рызыкоўнай. Як адзначае выданне, імправізацыйная манера Трампа дрэнна спалучаецца са звычкай кітайскага лідара праводзіць такія мерапрыемствы строга паводле зацверджанага сцэнару. Да таго ж ідэя кантролю над узбраеннямі ўпіраецца ў тое, што ядзерны арсенал Кітая заўважна меншы за амерыканскі і расійскі, і ў гэтай сферы Пекін лічыць сябе даганяючым бокам.

Reuters мяркуе, што сустрэча можа стаць чарговым дыпламатычным «спектаклем» у шэрагу падобных падзей за амаль шэсць гадоў прэзідэнцтва Трампа, уключаючы яго кантакты з Пуціным і Кім Чэн Ынам. Ні адна з іх не прывяла да прарыву.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲