Сабаленка можа апусціцца на чацвёртае месца ў рэйтынгу WTA
- 14.11.2026, 22:04
ФОТА: GETTY IMAGES
Беларускую тэнісістку можа апярэдзіць яшчэ і амерыканка.
Беларуска Арына Сабаленка рызыкуе завяршыць сезон-2026 нават не трэцяй, а чацвёртай ракеткай свету.
Сабаленка дакладна страціць другую пазіцыю на карысць расіянкі Мірры Андрэевай, але можа прапусціць наперад яшчэ і амерыканку Джэсіку Пегулу.
У live-рэйтынгу лідзіруе казахстанка Алена Рыбакіна (8099 ачкоў), у Сабаленкі 6 685 балаў. Пегула ў выпадку заваявання тытула WTA Finals набярэ 7 060.
Праўда, для пачатку Пегуле трэба перамагчы ў паўфінале Андрэеву, — інфармуе тэлеграм-канал «Свая падача».
Адзначым, Сабаленка трапіла ў гучны скандал пасля матчу з украінкай Світолінай.